Выстава графікі «Афорт» з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка


19 верасня 2025 года ў 16.00 Мастацкая галерэя г. Полацка запрашае на адкрыццё выставы графікі «Афорт» з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

На выставе прадстаўлена 18 графічных аркушаў з музейнага збору, якія выкананы ў тэхніцы афорта. Беларуская школа графікі – адна з лепшых на постсавецкай і еўрапейскай прасторах. Творам беларускіх мастакоў-графікаў уласцівы мастацкая і тэхнічная дасканаласць, глыбіня вобразаў і пачуццяў. У экспазіцыі прадстаўлены работы Аляксандры Паслядовіч, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Барздыкі і іншых.

Выстава дазваляе гледачам бліжэй пазнаёміцца са старажытным мастацтвам афорта, якое вядома з пачатку XVI стагоддзя. Да нашых дзён афорт застаецца адной з галоўных тэхнік гравюры і найбольш загадкавым, складаным і тэхнічным відам друкаванай графікі.

Запрашаем наведаць выставу, якая будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2025 года!

591