Імпрэза ў гонар Максіма Багдановіча

×

Паведамленне пра статус

Thank you for your vote.

17 снежня 2024 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвагуманітарным каледжы прайшла імпрэза, прысвечаная Дню нараджэння Максіма Багдановіча. Арганізатары вечарыны – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры каледжа – Лілія Пятроўна і Алесь Віктаравіч Чэчаты.

Навучэнцы каледжа падрыхтавалі прэзентацыі, прысвечаныя Максіму Багдановічу, музеям паэта, прачыталі яго вершы на беларускай мове і ў перакладзе на мовы свету. Да імпрэзы падрыхтавалі плакаты і насценныя газеты, якія звязаны з дзейнасцю М.Багдановіча як перакладчыка і перакладамі яго твораў на замежныя мовы.

Удзел у імпрэзе прымала дырэктар Бібліятэкі № 14 імя Ф.Багушэвіча Наталля Стрыгельская. Ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча выступіла навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец, якая расказала цікавыя малавядомыя факты з жыцця паэта, зрабіла акцэнт на вывучэнні паэтам замежных моў і яго перакладчыцкай дзейнасці.

Выказваем словы ўдзячнасці дырэктару каледжа Надзеі Іванаўне Меньшчыкавай, настаўнікам Ліліі Пятроўне і Алесю Віктаравічу Чэчатам, а таксама іх іх навучэнцам за гэту вельмі цёплую імпрэзу да Дня нараджэння Максіма Багдановіча.

“Усе мы разам ляцім да зор…”
“We all fly to the stars together...”
“Nous volons tous ensemble vers les étoiles...”
“Omnes volare ad astra simul...”

1189