
2 верасня ў Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла сустрэча першага намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Майсак Алены Паўлаўны з маладымі спецыялістамі УАЗ "Раённая цэнтральная бальніца". На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Л.В. Мароз і галоўны ўрач УАЗ "Навагрудская цэнтральная раённая бальніца" А.І. Анцух.
Сустрэча кіраўнікоў з маладымі спецыялістамі прайшла ў цёплай і прыязнай атмасферы. Пачалася яна з прывітальнага слова Л.В. Мароз, якая адзначыла важнасць узаемадзеяння паміж вопытнымі супрацоўнікамі і навічкамі. Маладыя спецыялісты прадставілі сябе і расказалі аб сваім бачанні працы ў галіне аховы здароўя, задавалі пытанні. А.П. Майсак і А.І. Анцух дзяліліся сваім досведам, што стварыла адкрыты дыялог. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя тэмы: кар'ерны рост, магчымасці навучання і развіцця, а таксама важнасць каманднай работы. Маладыя спецыялісты атрымалі магчымасць вызначыць свае мэты і зарыентавацца ў патрэбным напрамку работы. У заканчэнні сустрэчы кіраўнікі падзякавалі ўсіх за актыўны ўдзел і падкрэслілі, што гатовы падтрымліваць ініцыятывы маладых супрацоўнікаў. У цэлым сустрэча прайшла паспяхова і пакінула станоўчыя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў.
Маладыя спецыялісты з задавальненнем наведалі аглядную экскурсію па экспазіцыі музея, а таксама паўдзельнічалі ў традыцыйнай акцыі "Бэз жаданняў".