
25 студзеня 2025 года ў музеі Ірына Мышкавец, вядучы навуковы супрацоўнік, прачытала лекцыю “Дзень студэнта”, дзе распавяла пра вучобу Максіма Багдановіча ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі.
Таксама падчас лекцыі можна было даведацца, дзе вучыліся бацькі паэта, яго былыя аднакласнікі, родныя і стрыечныя браты, сёстры. Ірына Вітальеўна распавяла, як святкавалі Дзень святой Таццяны ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі, якія вясёлыя імпрэзы праводзілі ў гэты дзень, і якія важныя традыцыі былі ў яраслаўскіх юрыстаў.