Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

9 снежня 2024 года прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня нараджэння геніяльнага беларускага творцы Максіма Багдановіча. Супрацоўнікі музея ўсклалі кветкі да помніка, а ўвечары арганізавалі імпрэзу для ўсіх прыхільнікаў высокай паэзіі і музыкі.

Загадчык музея Міхаіл Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец распавялі пра самыя галоўныя падзеі года ў багдановічазнаўстве: выхад новых кніг і артыкулаў, архіўныя знаходкі, папаўненне фондаў каштоўнымі матэрыяламі, звязанымі з паэтам, яго роднымі і блізкімі.

Музычную праграму прэзентавалі салісты ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай. Знакаміты раманс “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча спявалі напрыканцы ўсе ўдзельнікі імпрэзы.

“Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла…”

1266