
23 лістапада а 13-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ў рамках выстаўкі «З лазы.by» запрашае наведаць лекцыю па лозапляценні ад майстра Міхаіла Паўлавіча Гільніча.
Міхаіл Паўлавіч лічыцца пачынальнікам наваполацкай школы лозапляцення. Сваю працу ў гэтым накірунку ён распачаў яшчэ ў 1980 годзе. Сёння ў яго творчай «скарбонцы» сотні разнастайных вырабаў: ад маленькіх кошыкаў і скрынак да вялікіх лазовых гарнітураў. Майстар валодае ўнікальнымі тэхнікамі пляцення, некаторыя з якіх вынайшаў самастойна. Работы Міхаіла Гільніча ёсць у прыватных калекцыях Германіі, Аўстрыі, Расіі, і нават экспанаваліся на ВДНГ у Маскве.
Пазнаёміцца з майстрам, тэхнікамі пляцення, паслухаць аб асаблівасцях лозапляцення на Паазер’і, задаць свае пытанні, убачыць плеценыя Міхаілам Паўлавічам вырабы, што экспануюцца на новай выстаўцы «З лазы.by», запрашаем усіх жадаючых!