
Ужо набліжаюцца першыя ў гэтым навучальным годзе вакацыі — восеньскія. Падчас вакацый хлопчыкі і дзяўчынкі адпачываюць ад шумнага школьнага жыцця, могуць даўжэй паспаць, пагуляць у свае любімыя гульні...
А як яшчэ цікава і весела правесці гэты час? Можна завітаць у музей!
У гэтыя перадвакацыйныя дні Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прэзентуе для сваіх наведвальнікаў «навінку» — цяпер з нашым музеем можна пазнаёміцца ў фармаце гульні-квэсту! Для вас свае мудрагелістыя пытанні і заданні падрыхтавала сама бабка Агапка.
Заходзьце да нас разам з бацькамі альбо з сябрамі, каб не толькі паказаць свае веды па гісторыі і культуры беларусаў, але каб цікава і з карысцю для сябе правесці свой вольны час.
І няхай пашанцуе самым кемлівым!