Прайшоў майстар-клас па роспісе гліняных талерак

19 верасня ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прайшоў майстар-клас па роспісе гліняных талерак. Пад кіраўніцтвам майстра Юліі Ярахновіч госці музея стварылі свае маленькія асабістыя шэдэўры. Некаторыя ўдзельнікі назвалі наша мерапрыемства «арт-тэрапіяй» — настолькі моцна іх захапіў працэс, які дазволіў ім адпачыць ад паўсядзённай мітусні і расслабіцца. Таму тым, хто яшчэ не прыходзіў на нашы майстар-класы, шчыра прапануем завітаць да нас, каб не толькі дакрануцца да традыцыйнай беларусскай культуры, але і зрабіць цікавыя рэчы сваімі рукамі.

1101