З прафесiйным святам!

11 кастрычніка, напярэдадні Дня работнікаў культуры, кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры павіншавалі калектыў музея з прафесійным святам.

Дырэктар установы С.І.Усік падзякаваў калегам за плённую працу, пажадаў дабрабыту, творчага натхнення і асабістага шчасця.

За адданасць музейнай справе і высокія паказчыкі ў працы многія супрацоўнікі былі адзначаны падзякамі і граматамі.

1070